top of page

НАВІНЫ

Навіны: Новости
book-2.jpg
2021-12-01-chuvannie79.jpg
2021-11-25-7F00CFCF.jpg
2021-11-15-Biblijny-konkurs333854.jpg
youcatbel.jpg

YOUCAT ПА-БЕЛАРУСКУ!

Беларускамоўнае выданне Youcat -  гэта катэхізіс для моладзі. Для чаго патрэбны асобны катэхізіс менавіта для моладзі? Як сказаў у прадмове да выдання папа Бэнэдыкт XVI, «адрозніваюцца не толькі кантыненты і культуры народаў, якія іх насяляюць, але таксама ўнутры асобных грамадстваў існуюць розныя <…> «кантыненты»: рабочы мысліць інакш, чым земляроб, фізік — інакш, чым філолаг, прадпрымальнік — інакш, чым журналіст, малады чалавек — інакш, чым пажылы».

У ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ РАСПАЧЫНАЕЦЦА ПАДРЫХТОЎКА ДА IV ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАГА КОНКУРСУ НА ВЕДАНННЕ СВЯТОГА ПІСАННЯ

ДКТ Caritas Віцебскай дыяцэзіі з радасцю паведамляе, што распачынаецца падрыхтоўка да IV Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданнне Святога Пісання.

Праз сайт газеты «Каталіцкі веснік» Catholicnews.by арганізатары запрашаюць да ўдзелу дзяцей з каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі, а таксама гасцей з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

ПАПА ФРАНЦІШАК: СВЯТЫ ЮЗАФ — НЕПРЫКМЕТНЫ АБАРОНЦА МАРЫІ І ЕЗУСА

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 24 лістапада прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа Францішак працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны святому Юзафу, звярнуўшы ўвагу на яго ролю ў гісторыі збаўлення.
<...>
«Калі задумаемся, нашае жыццё ткуць і падтрымліваюць звычайныя людзі — у большасці забытыя, якіх не ўбачыш у загалоўках газет і часопісаў <…> Колькі бацькаў, маці, бабуль і дзядуляў, а таксама настаўнікаў паказваюць нашым дзецям праз дробныя штодзённыя жэсты, як супрацьстаяць крызісу і пераадольваць яго, дастасоўваючы звычаі, гледзячы наперад і заахвочваючы да малітвы. Колькі людзей моляцца, ахвяруюцца і заступаюцца за дабро ўсіх», — нагадаў Папа словы са свайго Апостальскага ліста Patris corde [1].

«ПРЫЙДЗІЦЕ, УБАЧЦЕ І АБВЯШЧАЙЦЕ ЎСІМ НАРОДАМ». У МІНСКУ АДБУДЗЕЦЦА ЧУВАННЕ МОЛАДЗІ

У ноч з 11 на 12 снежня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі, якое традыцыйна адбываецца ў перыяд Адвэнту.
Адвэнт — гэта асаблівы перыяд, які з’яўляецца часам радаснага чакання Збаўцы. Праз ноч малітвы моладзь жадае падрыхтавацца да годнага перажывання святаў Нараджэння Хрыста.

НОВЫ ПАДРУЧНІК ПА КАТЭХЕЗЕ ДЛЯ ДРУГОГА ГОДА ПАДРЫХТОЎКІ ДА САКРАМЭНТАЎ ПАКАЯННЯ І ЭЎХАРЫСТЫІ ПАБАЧЫЎ СВЕТ

У выдавецтве «Про Хрысто» выйшаў новы дапаможнік па катэхезе для другога года падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі «Прыйдзіце да Мяне ўсе», складзены сястрой Нунэ Цітаян MSF. Яркі, каляровы, выдадзены на якаснай паперы, гэты дапаможнік стане вялікай радасцю для дзяцей і дапамогай у пазнанні Божай праўды.

©2021 Катэхет. Сайт создан на Wix.com

bottom of page